Merkavanni

Сапсаваў імідж, ды не той

img
Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі выступае на мітынгу ў Варшаве, Польшча. 26 чэрвеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Ці то зоркі сталі ў нейкім не тым парадку, ці то нешта такое разлітае ў паветры, але ў беларускіх дэмакратычных колах следам за адным сексісцкім скандалам прыйшоў новы. Цяпер Сяргей Ціханоўскі абураецца, што Святлана, ягоная жонка, кажа пра ўласную нябачную працу ў рэабілітацыі сына, не згадваючы пры гэтым ролю таты. Ролю ўласна Сяргея, які, як ён кажа ў сваіх абурэннях, аплочваў увесь гэты працэс.