Shuflyadka

Як не стаць шпіёнам? Беларусаў за мяжою могуць зрабіць «аднаразовымі агентамі» і дыверсантамі

Старшыня КДБ Іван Церцель
Старшыня КДБ Іван Церцель. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Tut.by

Расейскі агент ці дыверсант у Літве, Польшчы ці Нямеччыне – не Штырліц і не Джэймз Бонд, не Чорная Удава і не Солід Снэйк. Шпіёніць ці ўчыняць дыверсіі можа звычайны чалавек, які шукае лёгкага заробку або перабывае ва ўразлівым становішчы, а мо і не здагадваецца, што шпіёніць. «Белсат» спытаў у спецслужбаў Літвы і Польшчы, як беларусу за мяжою не трапіць у агентурныя сеткі.