Naviny

Трагедыя ў манастыры ў Польшчы: адзін забіты і чацвёра пацярпелых

img
У Яраславе чалавек з нажом напаў на людзей у манастыры бенедыктынак. Напад адбыўся падчас імшы ў касцёле ў Яраславе, Польшча. 24 верасня 2026 года. Фота: Maciej Napora / East News

Украінец, які прыехаў у Польшчу з Нямеччыны, здзейсніў напад з нажом у манастыры бенедыктынак у польскім Яраславе, недалёка ад украінскай мяжы. Адзін чалавек загінуў, двое параненых – у крытычным стане.