Naviny

Сіноптыкі: Беларусаў чакае бабіна лета

img
Хмары перад дажджом. Менск, Беларусь. 7 чэрвеня 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Верасень на мінулым тыдні абдаў беларусаў халодным душам. Сіноптыкі паведамляюць, што тэмпература была анамальна халоднай, а месцамі за содні выпала палова месячнай нормы ападкаў. У асобных раёнах дажджоў было ўдвая больш за шматгадовыя значэнні, хоць месяц яшчэ не скончыўся. Чаго ж чакаць беларусам на апошнім тыдні верасня?