Kamentar

«Будуць ставіць падножкі». Лукашэнка наладжвае стасункі з Захадам, але за гэтым сочыць Крэмль

img
Уладзімір Пуцін назірае за ваеннымі вучэннямі «Захад-2021» у Ніжагародскай вобласці, Расея, 13 верасня 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прэс-службы Крамля / агенцтва Anadolu праз Getty Images

Памілаванне 13 палітвязняў 24 верасня можа быць чарговым крокам Аляксандра Лукашэнкі насустрач ЗША напярэдадні візіту Джона Коўла ў Менск. Адначасова ажывіліся і кантакты Беларусі з Польшчай. Палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што ў гэтай сітуацыі варта глядзець не толькі на тое, што атрымае Лукашэнка, але і на магчымую выгаду для Беларусі. У эфіры «Белсату» абмеркавалі, да чаго вядзе ажыўленне стасункаў з Захадам і чаму перспектывы пакуль не вельмі вялікія.