У беларускіх лясах цяпер можна сутыкнуцца з ласінай мухай – яе называюць яшчэ ласіным кляшчом. Яна не клешч, але кроў сапраўды п’е. Укус часам праходзіць амаль незаўважна, а вось сляды, якія свярбяць, пасля яго могуць заставацца тыднямі. У медычнай літаратуры апісаныя выпадкі, калі яны не знікалі месяцамі і нават каля года. Пры гэтым звыклыя сродкі ад насякомых-крывасмокаў супраць ласіных мух працуюць не так добра, як можна было б чакаць.
Shuflyadka
Не клешч, але п’е кроў. Чым небяспечная ласіная муха і чаму яе не адпужваюць рэпеленты