рэпартаж

Вынясенне прысуду былому собраўцу Юрыю Гараўскаму перанеслі

Юрый Гараўскі
Юрый Гараўскі заходзіць у суд у Санкт-Галене, Швейцарыя. Фота: Белсат

Вынясенне прысуду ў справе Юрыя Гараўскага перанеслі з 24 верасня на кастрычнік, паведамляе карэспандэнт «Белсату» са Швейцарыі, дзе працягваецца судовы разгляд справы былога байца СОБРу. Апеляцыйны працэс праходзіць у Санкт-Галене і датычыць знікненняў былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага.