Kamentar

«Беларусбанк» ізноў адкрывае дабрачынныя рахункі на меддапамогу, аднак застаюцца значныя праблемы

img
Экран смартфона з праграмаю мабільнага банкінгу «М-Беларусбанк». Фота: lookby.media

«Беларусбанк» аднавіў адкрыццё дабрачынных рахункаў для збору грошай на лячэнне, у тым ліку за мяжою. Пра гэта банк паведаміў у каментары да допісу Вольгі Карняйчук, маці дзяўчынкі Эміліі са спінальнай цяглічнай атрафіяй. Чаму банкаўскія аперацыі былі прыпыненыя, а людзі, якія хочуць сабраць грошы на медычную дапамогу, застаюцца ў падвешаным стане, «Белсат» абмеркаваў з экспертам.