Kamentar

У шахцёраў заробак вырас за месяц амаль на Br 1000. Дзякуючы калійнай угодзе з ЗША?

img
Работнік «Беларуськалію». Фота: LookByMedia

Белстат апублікаваў звесткі пра заробкі ў жніўні. Агулам сярэдні налічаны заробак у параўнанні з ліпенем зменшыўся на Br 36, аднак у асобных галінах выплаты заўважна выраслі. Напрыклад, работнікі горназдабыўной прамысловасці атрымалі ажно на Br 866 болей. Грашовую статыстыку пракаментавала «Белсату» эканамістка Настасся Лузгіна.