Naviny

Беларуса ў ЗША прызналі вінаватым у кантрабандзе: спрабаваў вывезці ў Расею мас-спектрометр

Мас-спектрометр Orbitrap Exploris GC 240
Мас-спектрометр Orbitrap Exploris GC 240 і газавы храматограф TRACE 1610. Фота: Thermofisher.com

Вырак беларускаму бізнесоўцу маюць агучыць 12 студзеня 2027 года. Яму пагражае аж да 20 гадоў пазбаўлення волі і штраф да мільёна долараў за спробу даставіць у Расею лабараторнае абсталяванне ў абыход санкцыяў.