Merkavanni

Ідэя Інтэрмарыуму – альтэрнатыва для Лукашэнкі

Палац Рэспублікі ў Менску. Фота: LookByMedia
Палац Рэспублікі ў Менску. Фота: LookByMedia

Беларуская палітычная сітуацыя можа ўваходзіць у этап, калі пытанне ўжо не толькі ў захаванні існага рэжыму, але і ў тым, якой будзе яго канструкцыя ў будучыні. Скліканне Усебеларускага народнага сходу і анансаваныя кіраўніцтвам краіны рашэнні могуць быць часткаю падрыхтоўкі да такога перафарматавання. Аднак пакуль рана казаць, ці азначае гэта рэальную змену балансу ўлады, ці толькі адаптацыю існай сістэмы.