Уладальнік Gaga Daily – найбуйнейшай у свеце фан-супольнасці Лэдзі Гагі – аказаўся беларусам Кірылам Нгуенам, які больш за два гады правёў за кратамі за ўдзел у пратэстах. Пра сваё зняволенне ён распавёў пасля вяртання ў сацсеткі. Гісторыя хутка разышлася па свеце, прычым шмат хто спачатку падумаў, што Нгуен – расеец і сядзеў за пратэсты супраць Уладзіміра Пуціна.
Naviny
Уладальнік найбуйнейшай фан-супольнасці Лэдзі Гагі аказаўся беларускім палітвязнем