Шмат беларусаў за мяжой ужо перажылі змену некалькіх краін для эміграцыі. Хтосьці пераехаў у Польшчу з Украіны з пачаткам поўнамаштабнай вайны, хтосьці – з Грузіі і Літвы, якія ўскладняюць беларусам магчымасць легалізавацца ў краіне. Пры гэтым і Польшча ўсё больш неахвотна выдае права на побыт.