Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці мужчыну, які, паводле Службы бяспекі Украіны, адначасова працаваў на расейскія і беларускія спецслужбы. Ён збіраў інфармацыю пра ўкраінскіх вайскоўцаў для Беларусі, а для Расеі карэктаваў ракетна-дронавыя ўдары па энергетыцы Кіева. Пра прысуд СБУ паведаміла 23 верасня.
Naviny
Ва Украіне агента Беларусі і Расеі пасадзілі на 15 гадоў