Падпалы, пашкоджаныя кабелі, выбухі на чыгунках, кібератакі, дроны – еўрапейскія краіны звязваюць усё больш такіх эпізодаў з Расеяй. Выведка папярэджвае: у найбліжэйшыя месяцы Масква можа павысіць стаўкі. NATO дапускае ўжыванне артыкулу 5 аб калектыўнай абароне – напад на адну краіну Альянсу лічыцца нападам на ўсіх – і ў выпадку гібрыднай атакі. Але колькі дыверсіяў павінна адбыцца, каб NATO палічыла іх ужо не серыяй інцыдэнтаў, а ўзброеным нападам?
Vajna
Калі ў NATO лопне цярпенне? Дзе праходзіць чырвоная лінія для расейскіх дыверсіяў