Naviny

Зяленскі назваў Пуціна «нулявым пацыентам» вайны і нагадаў Расеі пра «генерала Мароза»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае на агульных дэбатах 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Нью-Ёрк, ЗША. 23 верасня 2026 года. Фота: прэс-служба ААН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў Уладзіміра Пуціна «нулявым пацыентам», ад якога ідэя вайны распаўсюджваецца па свеце. Выступаючы 23 верасня на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, ён заявіў, што з пачатку года Расея выпусціла па Украіне больш за 2100 ракетаў і 63 тысячы ўдарных беспілотнікаў. Калі Масква працягне атакі на ўкраінскую энергетыку, Кіеў паспрабуе зрабіць так, каб гэтай зімой расейскі «генерал Мароз» «перайшоў на іншы бок».