Analityka

Страх як выбарчая тэхналогія: чаму ў Еўропе растуць партыі, выгадныя Крамлю

Саміт еўрапейскіх правых сілаў «Патрыёты» ў Мадрыдзе, на фота лідар іспанскай правай партыі Vox Сант’яга Абаскаль, прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і кіраўніца французскай парламенцкай групы «Нацыянальнага аб’яднання» Марын Ле Пэн, 8 лютага 2025 года. Фота: Ricardo Rubio / Europa Press via Getty Images

За два вераснёўскія тыдні «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) перамагла на выбарах адразу ў дзвюх федэральных землях – упершыню пасля Другой сусветнай вайны ультраправыя ў ФРН выходзяць на першае месца. Але Нямеччына – толькі самы гучны выпадак: крайне правыя ўжо ўваходзяць ва ўрады сямі краінаў ЕЗ, а ў 2027 годзе галасаваць будуць Францыя, Італія і Іспанія. Разбіраемся, дзе чакаць неспадзяванак і што гэта можа азначаць для нашага рэгіёну.