Kamentar

«Я ўпэўненая ў тым, што Гараўскі ўдзельнічаў у забойстве майго бацькі». Дачка Юрыя Захаранкі пра апеляцыйны суд

img
Алена Захаранка, дачка зніклага экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Фота: Белсат

Швейцарскі суд працягвае разглядаць апеляцыю па справе былога спецназаўца Юрыя Гараўскага пасля таго, як яго апраўдалі тры гады таму, – тады суд не ўбачыў дастатковых доказаў яго датычнасці да палітычных забойстваў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Пасля судовага паседжання дачка Юрыя Захаранкі Алена распавяла «Белсату», ці ёсць у яе надзея на справядлівы прысуд.