Naviny

МАЗ не змог аспрэчыць санкцыяў ЕЗ. Суд патлумачыў, чаму лічыць завод крыніцай даходаў улады Лукашэнкі

Менскі аўтамабільны завод
Менскі аўтамабільны завод (МАЗ). Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Агульны суд Еўрапейскага Звязу 23 верасня адхіліў пазоў Менскага аўтамабільнага заводу, які спрабаваў аспрэчыць падаўжэнне санкцыяў ЕЗ у 2024 і 2025 гадах. Суд прызнаў дастатковымі доказы таго, што МАЗ застаецца крыніцаю даходаў для ўладаў Беларусі і тым самым падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым Рада ЕЗ прызнала, што не мае беспасярэдніх свежых звестак пра сумы, якія прадпрыемства пералічвае дзяржаве.