Naviny

Пачобут: Новы будынак амбасады – сігнал, што Варшава не выключае магчымасці наладзіць стасункі з Беларуссю

Анджэй Пачобут падчас наведвання Сенату Польшчы
Анджэй Пачобут падчас наведвання Сенату Польшчы. 20 траўня 2026 года. Фота: Łukasz Kamiński / Chancelaria Senatu RP / senat.gov.pl

Варшава не адмовілася ад веры ў будучыню незалежнай Беларусі і не выключае магчымасці наладзіць стасункі паміж краінамі, пракаментаваў заявы палітыкаў наконт адкрыцця новага будынку амбасады Польшчы ў Менску былы палітзняволены, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут.