Naviny

«Мы не адмовімся ад санкцыяў»: літоўская еўрадэпутатка пра транзіт беларускага калію

img
Раса Юкнявічыене. Скрыншот з праграмы TVP – World Talks

Планы ЗША аднавіць гандаль з Беларуссю каліем не прымусяць Літву адмовіцца ад санкцыяў і адкрыць транзіт угнаенняў, мяркуе былая міністарка абароны Літвы, еўрадэпутатка ад гэтай краіны Раса Юкнявічыене. Яна падкрэслівае, што ў ЗША не атрымаецца праз дыялог з Менскам змяніць стаўленне Аляксандра Лукашэнкі да Расеі.