Naviny

СБУ затрымала кілерку ФСБ, якая трапіла ва Украіну праз Беларусь

Затрыманая ва Украіне кілерка, завербаваная расейскім ФСБ. Фота: Служба безпеки Украïни / Telegram
Затрыманая ва Украіне кілерка, завербаваная расейскім ФСБ. Фота: Служба безпеки Украïни / Telegram

Служба бяспекі Украіны затрымала ў Кіеве агентку ФСБ, якая рыхтавала забойства кіраўніка адной з украінскіх грамадскіх арганізацыяў. Пасля падрыхтоўкі кілерку пераправілі ва Украіну транзітам праз тэрыторыю Беларусі.