Shuflyadka

Паводле ўстойлівасці – 35-ая, паводле дынамікі – 126-ая. Як ацанілі эканоміку Беларусі

Вытворчыя магутнасці «Нафтану» і заводу «Палімір» у Наваполацку
Вытворчыя магутнасці «Нафтану» і заводу «Палімір» у Наваполацку. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Беларусь заняла 71-е месца сярод 146 краінаў у новым рэйтынгу прывабнасці эканомік Global Attractiveness Index 2026 ад TEHA Group. Яна атрымала 31,3 бала са 100 і апынулася побач з Аргентынай, Ліванам і Іранам. Польшча, Літва і Латвія размясціліся вышэй. «Белсат» паглядзеў, з чаго складаецца вынік Беларусі і як яна выглядае на фоне суседзяў.