рэпартаж

Загад на забойства ішоў ад Шэймана і Лукашэнкі. Што Гараўскі расказаў на новым судзе

Партрэт Юрыя Захаранкі ўдома ў ягонай дачкі Алены
Партрэт Юрыя Захаранкі ўдома ў ягонай дачкі Алены. Фота: Белсат

Былога спецназаўца Юрыя Гараўскага зноў судзяць у Швейцарыі. Тры гады таму яго апраўдалі, бо не пабачылі доказаў датычнасці да палітычных забойстваў, хоць суд і прызнаў, што Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага выкралі і забілі пры ўдзеле прадстаўнікоў уладаў Беларусі. Цяпер пачаўся апеляцыйны суд. Журналіст «Белсату» расказаў, што казаў Гараўскі і як сябе паводзіў.