Naviny

Лукашэнка: Арэнднае жытло павінна стаць асноўным інструментам развязання жыллёвага пытання

Будаўніцтва шматпавярховікаў
Будаўніцтва шматпавярховікаў. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: lidanews.by

У аўторак, 22 верасня, на нарадзе, прысвечанай праблемам жыллёвага будаўніцтва, Аляксандр Лукашэнка выказаў шэраг прэтэнзіяў да пабудовы і выкарыстання ў Беларусі арэндных кватэраў.