Апошнімі месяцамі Украіна актыўна біла не толькі па НПЗ, але і буйных складах і лагістычных цэнтрах Расеі, якія ў тым ліку выкарыстоўваюцца для захоўвання і перамяшчэння тавараў падвойнага прызначэння і кампанентаў, якія ў выніку трапляюць на фронт. Расея ж і раней, з самага пачатку поўнамаштабнай вайны, знішчала абʼекты ўкраінскага буйнога бізнесу: яшчэ ў 2022-м гарэлі гіпермаркеты і гандлёвыя цэнтры. Аднак цяпер у адказ РФ пачала метадычна біць па складах, дзе захоўваюцца крытычна важныя грузы. Распавядаем, якія сферы ўжо пацярпелі ад абстрэлаў і чым гэта, паводле прагнозаў, пагражае Украіне.