У жніўні латышскія памежнікі ўпершыню знайшлі тое, чаго не было відаць ні з камеры, ні з назіральнай вышкі, – тунэль пад мяжою. Неўзабаве выявілі яшчэ адзін. Праз іх у Латвію перайшлі 43 асобы, а адзін з падземных хадоў, паводле памежнікаў, капалі каля тыдня. «Белсат» пабываў на памежжы, пагаварыў з памежнікамі і мясцовымі жыхарамі і паглядзеў, як пасля гэтага змянілася ахова мяжы.
рэпартаж
«Зямлі з тунэлю – амаль на грузавік». Рэпартаж з мяжы Латвіі з Беларуссю, дзе нерэгулярныя мігранты праклалі падземныя хады