Analityka

Укіды, псаванне і рэкорды: як прайшлі выбары ў Дзярждуму РФ

Вайскоўцы галасуюць на выбарчым участку ў Чыце падчас выбараў у Дзяржаўную думу РФ
Вайскоўцы галасуюць на выбарчым участку ў Чыце падчас выбараў у Дзяржаўную думу РФ дзявятага склікання. Чыта, Забайкальскі край, Расея. 18 верасня 2026 года. Фота: IMAGO / Evgeny Yepanchintsev / Imago Stock and People / East News

У Расеі прайшлі выбары ў Дзяржаўную думу. Улады абвясцілі пра перамогу «Единой России» з рэкордным вынікам, але падрыхтоўка і ход галасавання не былі свабоднымі. Кіраўніца ЦВК заяўляла пра планы радыкальнай апазіцыі закідаць выбаркамы яблыкамі і абвінаваціла тых, хто з'ехаў, у брудных гульнях супраць радзімы. Нягледзячы на шматлікія заклікі зрабіць бюлетэнь несапраўдным, большасць эмігрантаў выбрала «Новых людей» – але на выніках выбараў гэта наўрад ці адабʼецца.