Merkavanni

Таямніца запазычанасці Citibank перад Беларуссю на 44 мільёны долараў

img
Лагатып Citibank на будынку ў Чыкага, штат Іліной, ЗША. 25 ліпеня 2026 года. Фота: Marcin Golba / NurPhoto via Getty Images

Пра наяўнасць гэтага доўгу гучна абвясціў днямі Аляксандр Лукашэнка. Выступаючы на Абуз-Лясноўскім палігоне, ён, кажучы пра экспарт беларускіх калійных угнаенняў у ЗША, заявіў: «Даўжок вярніце. 43-44 мільёны долараў нашых у Citibank затрымаліся – кампанія, якая з намі супрацоўнічала, заплаціла грошы. У багатай Амерыкі затрымаліся. Вы нам, калі ласка, вярніце гэтыя грошы».