Shuflyadka

ВРВІ ўжо адпраўляе беларусаў у лякарні. Сезон грыпу яшчэ наперадзе, вакцынаў пакуль няма

Тэрмометр і папяровыя сурвэткі
Тэрмометр і папяровыя сурвэткі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Polina Tankilevitch / Pexels

У Беларусі расце колькасць выпадкаў шпіталізацыі з ВРВІ, а лекары ўжо сутыкаюцца з цяжкімі інфекцыямі, ускладненымі пнеўманіяй, хоць выпадкаў грыпу пакуль не фіксуюць. Масавую вакцынацыю ад грыпу плануюць пачаць у кастрычніку, першыя партыі вакцынаў пакуль праходзяць кантроль якасці. Пррышчэпкі ад COVID-19 у паліклініках таксама яшчэ няма. «Белсат» разбіраўся, чым будзем хварэць гэтай восенню і зімой, якія вакцыны прапануюць беларусам і калі імі можна будзе прышчапіцца.