Vajna

Прарваць блакаду і спыніць гуманітарную катастрофу ў Алэшках

img
Знішчаныя жылыя дамы. Алэшкі, Украіна. Скрыншот з відэа: 34th Separate Marine Brigade

Генеральная асамблея ААН правядзе спецыяльнае паседжанне высокага ўзроўню на 81-й сесіі 22–28 верасня, на якой будуць разгледжаныя шляхі выратавання жыхароў Алэшак. Акупаваны расейскімі войскамі горад месціцца за 4 км ад Херсону, але ўсе дарогі да яго замініраваныя і абстрэльваюцца дронамі. Каля 2000 жыхароў, у тым ліку не менш як 45 дзяцей, амаль пяць месяцаў не атрымліваюць прадуктаў, вады і медыкаментаў. У горадзе поўнасцю знішчаная інфраструктура.