Merkavanni

Дзеля чаго нам яшчэ распрануцца?

img
Сілуэт жанчыны, выразаны з паперы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Magnific

Канстанцін Каверын у жывым эфіры прапанаваў Святлане Ціханоўскай зрабіць адкрытую (гэта значыць эратычную) фотасесію для прыцягнення ўвагі да палітзняволеных. Натуральна, ён гуляўся з рыторыкай, кажучы, што не прапаноўвае, а «проста запытваецца», чаму такая фотасесія немагчымая, але сапраўдны сэнс ягонага пытання ў тым, што гэта менавіта прапанова.