Naviny

«Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах – «Хрысціянская візія»

img
Капліца ў вёсцы Ківачына Пружанскага раёну, дзе з'явіцца духоўны комплекс. Фота: christianvision / Telegram

Аляксандр Зайцаў, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», пабудуе ў Пружанах цэлы духоўны комплекс коштам больш за $ 1 млн. Фактычна праект ужо распачаўся з будаўніцтва капліцы, пра якую зрабілася вядома ў жніўні. Цяпер «Хрысціянская візія» апублікавала падрабязнасці гэтай гісторыі.