Naviny

Міліцыя запатрабавала ад менчука выдаліць відэа пра велічэзную чаргу ў паліклініцы

img
Чарга ў менскай паліклініцы № 24. Скрыншот: snosdomov_minsk_belarus / TikTok

Жыхар Менску абурыўся чаргою і доўгім чаканнем у паліклініцы № 24, дзе ладзяць спецмедагляды. Некалькі відэа мужчыны пра гэта набралі ў TikTok каля мільёна праглядаў. Пазней менчуку пазванілі з міліцыі, паведамілі, што на яго напісалі заяву, і запатрабавалі выдаліць ролік.