Naviny

Журналіст Каверын перапрасіў за ідэю ню-фотасесіі Ціханоўскай дзеля палітвязняў

img
Марына Ментусава і Святлана Ціханоўская ў момант, калі Канстанцін Каверын задае пытанне пра эратычную фотасесію. Скрыншот: vecher_by / YouTube

Журналіст Канстанцін Каверын перапрасіў у Святланы Ціханоўскай і «ўсіх, каго абразіла такая форма абмеркавання праблемы», за пытанне пра эратычную фотасесію кіраўніцы АПК дзеля прыцягнення ўвагі свету да сітуацыі ў Беларусі.