Analityka

Лукашэнку не даравалі, беларусаў – падзяляюць. Што паказала апытанне ўкраінцаў

Манумент «Радзіма-маці» ў Кіеве
Манумент «Радзіма-маці» ў Кіеве, Украіна. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels

За апошні год стаўленне ўкраінцаў да беларусаў прыкметна палепшылася: станоўча да іх ставяцца 44,5 % апытаных супраць 35,6 % годам раней. А да беларусаў, якія жывуць ва Украіне, станоўча ставяцца адразу 78 % украінцаў. Пры гэтым тры чвэрці не хочуць дапускаць Беларусь да перамоваў аб завяршэнні вайны, а амаль 78 % падтрымліваюць жорсткую палітыку Кіева ў дачыненні беларускіх уладаў. Такія вынікі паказала новае апытанне Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». «Белсат» паглядзеў, як за чатыры гады вайны змянілася стаўленне ўкраінцаў да беларусаў, рэжыму Лукашэнкі і дэмакратычных сілаў.