Merkavanni

Калі б не «братэрскае падтрыманне»

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Плакат са здымкам кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна падчас крыжовай хады праваслаўных святароў і вернікаў падчас праваслаўнага Раства ў акупаваным Расеяй Севастопалі, Крым, Украіна. 7 студзеня 2023 года. Фота: AP / East News

Прастаяць дзесяць гадзінаў у чарзе, каб прыкласціся да мошчаў свяціцеля Спірыдона ў Маскве. А за дзясятак дзён да гэтага прайсці з харугвамі ад святыні Хрыста Збаўцы да Новадзявочага манастыра. Крыху пазней у Санкт-Пецярбурзе – падобнае шэсце па Неўскім праспекце да Аляксандра-Неўскай лаўры. У адзін прамежак часу, але ўжо ў Беларусі такое ж шэсце з такімі ж пераапранутымі казакамі – з Жыровічаў у Менск, а ў Берасці – шэсце да месца гібелі заўзятага праціўніка Берасцейскай уніі ігумена Апанаса Берасцейскага. Можна было б праігнараваць гэтыя захады, спісаўшы ўсё на ўсплёск рэлігійнасці, але дыскусія, якая разгарнулася ў сацсетках, не дае прайсці міма.