Shuflyadka

Улады Польшчы кажуць пра магчымую эскалацыю і пагрозу з боку РФ. Як падрыхтаваць «трывожную валізку»?

img
Сумесныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2025» на палігоне пад Барысавам, Беларусь. 15 верасня 2025 года. Фота: Pavel Bednyakov / AP Photo / East News

На ўсходняй мяжы Еўразвязу расце напружанасць. Пасля апошніх масавых атак Расеі на заходнія рэгіёны Украіны, якія мяжуюць з Польшчай, польскі прэм’ер-міністр папярэджваў пра магчымую эскалацыю і новую стратэгію авіяўдараў. Дональд Туск перасцярог Сейм наконт «рэальнай рызыкі, што беспілотнікі могуць залятаць у краіны NATO». Да гэтага знішчальнікі блоку ўжо збілі расейскі БПЛА «Герань» пад Каўнасам у Літве.