Naviny

Згенераваны штучным інтэлектам даклад ледзь не справакаваў вайну ЗША з Кітаем

Малюнак згенераваны нейрасеткай
Даклад ад штучнага інтэлекту ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Малюнак згенераваны нейрасеткай. Выява: ChatGPT

Стваральнікі прасунутых мадэляў штучнага інтэлекту засцерагаюць пра небяспеку таго, што гэтыя мадэлі могуць нарабіць, і прызнаюць, што былі выпадкі, калі штучны інтэлект «вырываўся на волю» і шкодзіў. Але найбольш пагрозлівы інцыдэнт з нейрасеткамі здарыўся праз чалавечае глупства.