Naviny

Ракетныя атакі на Запарожжа і пратэсты супраць пераследу ЛГБТК-актывістаў у Стамбуле. Фатаграфіі тыдня

img
Ратавальнік у гандлёвым цэнтры «Амстор» тушыць пажар, які ахапіў плошчу больш за 10 000 квадратных метраў, пасля расейскай атакі. У гэты ж дзень расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па «Запарожсталі», FPV-дрон атакаваў пасажырскі аўтобус, у выніку чаго пацярпелі 8 чалавек, а яшчэ адзін дрон ударыў па медычным транспарце, параніўшы двух медыкаў. Запарожжа, Украіна. 17 верасня 2026 года. Фота: Dmytro Smolienko / Ukrinform / Abaca Press / East News

Вызваленне чарговай партыі палітвязняў з беларускіх турмаў; пратэсты супраць маштабных паліцэйскіх рэйдаў па ўсёй краіне ў дачыненні да ЛГБТК-актывістаў у Стамбуле; мітынг у падтрымку былога прэзідэнта Косава Хашыма Тачы перад вынясеннем прысуду ў Гаазе; акцыя пратэсту пастухоў з патрабаваннем зняць абмежаванні на экспарт жывых авечак у краіны ЕЗ – сабралі галоўныя фота за тыдзень.