Gistoryi

Тры галасаванні, выстава ў фае і голас Шэймана: як 35 гадоў таму прымалі сцяг і «Пагоню»

Дэпутаты БНФ у Авальнай зале Дому ўраду пад бела-чырвона-белым сцягам 24 жніўня 1991 года. Фота: radabnr.org
Дэпутаты БНФ у Авальнай зале Дому ўраду пад бела-чырвона-белым сцягам 24 жніўня 1991 года. Фота: radabnr.org

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет зацвердзіў бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі, а БССР зрабілася Рэспублікай Беларусь. Дэпутаты галасавалі тры разы, і вырашальным аказаўся голас будучага чалавека нумар два пры Лукашэнку. Сяргей Навумчык, які быў у той зале, кажа: правесці сімвалы было складаней, чым за тры тыдні да гэтага абвясціць незалежнасць.