Як ва Украіне ставяцца да таго, што ў Беларусі могуць зноў працаваць рэтранслятары? Ці падтрымліваюцца кантакты з афіцыйным Менскам? У якім стане камунікацыя з дэмсіламі? Ці спрабуе Украіна выцягнуць з расейскага палону беларускіх добраахвотнікаў? Гэтыя і іншыя пытанні журналіст «Белсату» Вітаўт Сіўчык задаў прэс-сакратару Міністэрства замежных справаў Украіны Георгію Ціхаму падчас Форуму Астрожскіх, які праходзіць у Кіеве 18-19 верасня.