Gistoryi

З камандзіраў – у прэзідэнты, з прэзідэнтаў – у турму. Урок Хашыма Тачы для Лукашэнкі

Хашым Тачы
Былы прэзідэнт Косава Хашым Тачы ў зале суда падчас разгляду абвінавачанняў у ваенных злачынствах у Спецыялізаваных палатах Косава ў Гаазе 3 красавіка 2023 года. Гаага, Нідэрланды. Фота: Koen van Weel / ANP / AFP via Getty Images

Былому прэзідэнту Косава, 58-гадоваму Хашыму Тачы прысудзілі 25 гадоў зняволення за ваенныя злачынствы, учыненыя падчас вайны 1998–1999 гадоў. Пасля вайны адзін з кіраўнікоў Арміі вызвалення Косава зрабіў вялікую палітычную кар’еру, стаўся прэм’ер-міністрам, а затым прэзідэнтам. Абвінавачванні яму выставілі праз два дзесяцігоддзі. Тачы сышоў у адстаўку, амаль шэсць гадоў правёў пад вартай у Гаазе, а цяпер прызнаны вінаватым у незаконных затрыманнях, катаваннях і забойствах. «Белсат» апавядае, кім быў Тачы, што ўдалося даказаць праз чвэрць стагоддзя і якое дачыненне гэтая гісторыя мае да Беларусі.