Пра так званы дзень народнага адзінства я старалася нічога не чытаць – практычнага сэнсу ў гэтым не бачу, адно нервы папсуюцца. Ну не хачу я чытаць і слухаць чыноўнікаў, якія самі ж і падтрымліваюць карную сістэму ў Беларусі і быццам на фоне, ужо нават не галоўнай тэмай сваіх пасажаў, распальваюць нянавісць да ўсіх, хто пасмеў не палюбіць Лукашэнку ўсім сэрцам.