Беларусь пагадзілася «змагацца з усімі актамі катавання», але адмовілася ад прапановы расследаваць такія выпадкі і прыцягваць вінаватых да адказнасці. Гатовая «рухацца ў кірунку адмены смяротнага пакарання», але не ўводзіць мараторыю. А рэкамендацыі, якія ўлады называюць ужо выкананымі, часам разыходзяцца з рэальным станам рэчаў. Беларускі Хельсінкскі камітэт параўнаў, як Беларусь адказвала на рэкамендацыі ААН у 2020 і 2025 гадах. «Белсат» выбраў найбольш паказальныя прыклады.