Shuflyadka

Флэшка, ёршык, аладка і зубны пратэз. Чым смяротна душыліся людзі ў Беларусі

Наданне першай дапамогі чалавеку, які падавіўся
Наданне першай дапамогі чалавеку, які падавіўся. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lifeguardmdusa.com

У Барысаўскім раёне мужчына пад уздзеяннем псіхатропнага рэчыва пачаў глытаць падручныя прадметы і загінуў. У ягоных дыхальных шляхах эксперты знайшлі флэш-карту, пластыкавую закрутку, плёнку ад тэлефона і поліэтылен. Але гэта далёка не адзіны незвычайны выпадак: беларускія судовыя медыкі знаходзілі ў дыхальных шляхах загінулых нават пластмасавы ёршык і медычную пальчатку. «Белсат» сабраў такія гісторыі і паглядзеў, як дапамагчы чалавеку, які падавіўся.