Kamentar

Ніжнікаў: Перамовы ЗША з Лукашэнкам зайшлі ў тупік, варта вяртаць санкцыі

Джон Коўл па прыездзе ў амбасаду ЗША ў Вільні
Джон Коўл па прыездзе ў амбасаду ЗША ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Фота: Белсат

Бальшыня ў беларускіх дэмакратычных сілах выказвае ўдзячнасць ЗША, чакае працягу перамоваў і далейшага вызвалення палітвязняў. Рыгор Ніжнікаў выказаў «Белсату» скептычны погляд: тое, як цяпер ідуць перамовы з Лукашэнкам, паказвае афіцыйнаму Менску слабасць ЗША, таму тактыку варта мяняць.