Naviny

Андрэй Аляксандраў: «Мы мацнейшыя за абставіны»

Андрэй Аляксандраў
Андрэй Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ 18 верасня ў Вільні. Фота: Белсат

Журналіст і медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў, які быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня, далучыўся да канферэнцыі БАЖ 18 верасня ў Вільні. Ён падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў, а таксама адзначыў важнасць таго, што беларуская незалежная журналістыка працягвае сваю працу, перадае карэспандэнт «Белсату».