Naviny

Джон Коўл: «Я не маю праблемаў з тым, што Лукашэнка гандлюе людзьмі ў абмен на санкцыі»

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў справе Беларусі Джон Коўл выступае перад журналістамі ў амбасадзе ЗША ў Вільні, Літва, верасень 2025 года. Фота: LookByMedia
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў справе Беларусі Джон Коўл выступае перад журналістамі ў амбасадзе ЗША ў Вільні, Літва, верасень 2025 года. Фота: LookByMedia

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША ў справе Беларусі Джон Коўл у інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время», якое цытуе «Радыё Свабода», заявіў, што прыкладна праз месяц з беларускіх турмаў могуць выйсці яшчэ каля сотні чалавек ці нават больш. Пра гэта ён сказаў 17 верасня ў Рызе.