Naviny

Спецпасланнік Трампа Коўл правёў перамовы ў Вільні і Рызе

Джон Коўл і Андрыс Кулбэргс. Фота: mk.gov.lv
Джон Коўл і Андрыс Кулбэргс. Фота: mk.gov.lv

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў справе Беларусі Джон Коўл пасля вяртання з Беларусі правёў сустрэчы ў Літве і Латвіі. Абедзве краіны падзякавалі за намаганні дзеля вызвалення палітвязняў, але папярэдзілі: гуманітарныя жэсты Менску не варта блытаць з рэальнымі зменамі.